Ласкава просім набываць загадзя квіткі на матч перадкваліфікацыі чэмпіянату свету-2023 Беларусь-Партугалія, які адбудзецца ў панядзелак, 24 лютага 2020 года, у сталічным Палацы спорту!
Уваход у Палац спорту (пр.Пераможцаў,4) будзе ажыццяўляцца з 17.30.
Традыцыйна БФБ падрыхтавала для аматараў не толькі спартыўную, але і забаўляльную праграму. Перад матчам для гледачоў выступіць гурт «KIWI-BAND».
Падчас матчу адбудзецца цэрымонія провадаў з мужчынскай нацыянальнай зборная экс-капітана каманды, майстра спорту, дзевяціразовага чэмпіёна Беларусі, уладальніка залатых медалёў Кубкаў Беларусі, бронзавага прызёра Украінскай і Польскай баскетбольнай ліг Аляксандра Кудраўцава, які 4 разы прызнаваўся лепшым баскетбалістам Беларусі, быў уведзены ў Залу Славы Адзінай Лігі ВТБ. Аляксандр прыняў рашэнне завяршыць прафесійную кар'еру гульца, аднак, працягнуць сваю працу ў баскетболе на пасады менеджера каманды-старэйшага трэнера жаночай нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь. Кудраўцаву будзе ўручаны спецыянальны падарунак ад партнера БФБ кампаніі «5 элемент».
У фае Палаца спорту размесціцца гульнявая зона з эксклюзіўнымі настольнымі гульнямі ад «Ружовай Зебры», канструкцыі якіх зроблены з натуральнага дрэва, а іх правілы вельмі простыя і даступныя для ўсіх. Таксама фанаты каманды змогуць скарыстацца паслугамі аквагрыму.
Набыць квіткі можна на сайте ticketpro - https://www.ticketpro.by/kupit-bilet/10571/
Сёлета каманда правядзе яшчэ дзве хатнія сустрэчы: 26 лістапада з албанцамі, а 30 лістапада – з кіпрыётамі. У наступны раўнд кваліфікацыі выйдуць дзве лепшыя каманды з групы.
#КамандаТваейКраіны патрэбна ваша падтрымка!
- Информация о материале