Беларуская федэрацыя баскетбола разам з тэлеканалам "Беларусь-5" выпусцiла iміджавы ролiк, прысвечаны галоўнай мужчынскай камандзе нашай краiны.
Удзел у здымках прынялi гульцы зборнай Беларусi Аляксандр Семянюк i Мiкiта Мешчаракоў.
Нагадваем, 26 лicтапада 2017 года адбудзецца хатнi матч еўрапейскай квалiфiкацыi чэмпiянату свету-2019, у якiм зборная Беларусi сустрэнецца з камандай Чарнагорыi. Запрашаем усiх у сталiчны Палац спорту (Мiнск, пр. Пераможцаў, 4) падтрымаць нашых хлопцаў у змаганнi за запаветную пуцёўку на першынства планеты-2019! Пачатак матча ў 19:30.
Толькi разам мы здольныя на большае, толькi нам па сiлах стварыць гiсторыю сучаснага баскетболу.
Воля, характар, жаданне быць лепшымi, ганарыцца сваёй краiнай.
У змаганнi няма дробязяў i важны кожны рух.
Прыйшоў час перамагаць! Перамагаць разам, разам з камандай тваёй краiны!
#КАМАНДАТВАЁЙКРАIНЫ
- Информация о материале